Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2023

НАН БЕЛАРУСІ ЗАПРАШАЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ, ПРЫСВЕЧАНЫМ ГОДУ МІРУ І СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі працягвае прыём творчых работ для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным Году міру і стваральнай працы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:
• навукоўцы акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі
• прадстаўнікі вышэйшай школы
• настаўнікі
• дзеячы культуры
• аспіранты, магістранты і маладыя навукоўцы
• школьнікі і студэнты

Удзельнікамі Конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы складам не больш як тры чалавекі.

Умовы конкурсу, патрабаванні да работ і ўдзельнікаў выкладзены ў Палажэнні аб Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году міру і стваральнай працы.
Форма заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаным Году міру і стваральнай працы.

Конкурсныя матэрыялы з пазнакай “На конкурс, прысвечаны Году міру і стваральнай працы, у намінацыі _______________” (указваецца назва намінацыі) накіроўваюцца да 1 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 66.
Заяўка на ўдзел у Конкурсе накіроўваецца на электронны адрас alla@presidium.bas-net.by.
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефоне 8 (017) 275-24-56.
ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ!