17 мая адбылася відэасустрэча першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжыка з кіраўніцтвам кампаніі INSPUR GROUP.
З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі А. Г. Шумілін, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі У. В. Падкапаеў, загадчык сектара па развіцці супрацоўніцтва з КНР Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі Т. В. Лугавая, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі» М. У. Багдановіч, тэхнічны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый» Г. Я. Валністы, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі» І. В. Філіпчанка, намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут матэматыкі НАН Беларусі» С. В. Бахановіч. З кітайскага боку – віцэ-прэзідэнт INSPUR GROUP і старшыня INSPUR Digital Enterprise Technology Limited Сун Шыго, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі INSPUR па замежных продажах Ван Цзюньцян, намеснік генеральнага дырэктара INSPUR Digital Enterprise Technology Limited Чжан Бінь, дырэктар Цэнтра рашэнняў INSPUR Digital Enterprise Technology Limited Ву Гуаншань, дырэктар аддзела даследаванняў і распрацовак INSPUR Digital Enterprise Technology Limited Чжао Се. У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі магчымыя сумесныя крокі для пашырэння ўзаемадзеяння, агучаныя раней у ходзе візіту дэлегацыі НАН Беларусі на чале з С. А. Чыжыкам 16 снежня 2019 года ў галаўны офіс кампаніі INSPUR GROUP (г. Цзінань), а таксама абмеркавалі новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне праграмнага забеспячэння, апрацоўкі даных і воблачных вылічэнняў. Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы рамачнага Мемарандума аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і кампаніяй INSPUR GROUP.
Кампанія INSPUR — адно са стратэгічных прадпрыемстваў у сферы нацыянальнай бяспекі Кітая, была заснавана ў 1945 годзе, у цяперашні час — найбуйнейшы сэрвіс-правайдар у галіне перадавога воблачнага праграмавання і апрацоўкі Big Data, у 2021 годзе гадавы даход INSPUR GROUP склаў прыкладна 0,5 млрд долараў ЗША, на сённяшні дзень кампанія INSPUR з’яўляецца пастаўшчыком сервераў №1 у Кітаі, доля INSPUR у агульнасусветным аб’ёме продажаў сервераў – 10 %.