Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2023

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у НАН Беларусі адбылося традыцыйнае свята «Мая сям’я - Акадэмія!»

З прывітальным словам на адкрыцці выступілі:
Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, Старшыня першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын НАН Беларусі Юлія Качурка, старшыня ААПА работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі і намеснік старшыні Савета маладых навукоўцаў Максім Кучвальскі.

Перад гасцямі творчыя нумары выканалі выхаванцы санаторнага дзіцячага сада № 434.
Для наведвальнікаў былі падрыхтаваны майстар-класы дзіцячага навуковага клуба «Малекула», займальныя доследы і эксперыменты, пачастункі і падарункі. Таксама працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі інстытутаў НАН Беларусі. А кампетэнтнае журы пад старшынствам Юліі Качурка выбрала пераможцаў займальных конкурсаў, якія ўключалі спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальную віктарыну і конкурс дзіцячага малюнка на асфальце, прысвечанага Году міру і стваральнай працы, «Свет вачыма дзяцей».

Сямейнае свята «Мая сям’я — Акадэмія!» прысвечана Году міру і стваральнай працы, Дню сям’і і Дню абароны дзяцей і праводзіцца з мэтай прапаганды сямейных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагі і фарміравання матывацыі дзяцей да вывучэння сферы навуковых даследаванняў і пераемнасці пакаленняў.

Тэгi
#свята