Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.06.2023

Сяргей Гапоненка ўзнагароджаны Вялікім медалём НАН Беларусі

5 чэрвеня 2023 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Сяргею Гапоненку, дырэктару ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, акадэміку, за шматгадовую плённую навуковую і навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны ўклад у развіццё фізікі нанаразмерных структур, оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў, нанафатонікі і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння.

Уладзімір Гусакоў выказаў Сяргею Васільевічу словы падзякі за ўклад у развіццё навукі і пажадаў поспехаў на новай пасадзе ў якасці кіраўніка адной з вядучых навуковых арганізацый Акадэміі навук.