Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.06.2023

Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у Першым расійска-беларускім форуме гісторыкаў

Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у Першым расійска-беларускім форуме гісторыкаў, які адбыўся ў Маскве 2–3 чэрвеня 2023 года на базе Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 100 даследчыкаў з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Па запрашэнні арганізатараў удзельнікамі канферэнцыі сталі кіраўнікі навуковых арганізацый Акадэміі навук: Вадзім Лакіза, дырэктар Інстытута гісторыі, Мікалай Мыслівец, дырэктар Інстытута сацыялогіі, Марат Жылінскі, рэктар Універсітэта НАН Беларусі і Станіслаў Юрэцкі, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа. Навукоўцы правялі аналіз старажытнай гісторыі двух народаў, асвяцілі перыяды знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі і Савецкага Саюза, удзялілі ўвагу найноўшай гісторыі Расіі і Беларусі, абмеркавалі выкладанне гісторыі ў школе і спосабы папулярызацыі гістарычных ведаў у інфармацыйным асяроддзі.

У пленарным пасяджэнні Першага расійска-беларускага форуму гісторыкаў прыняў удзел старшыня Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, які прадставіў канкрэтныя вынікі супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах.

Тэгi
#форумы