Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2023

Дэлегацыя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта

У рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Капылоў І.Л. і супрацоўнікі названага інстытута прынялі ўдзел у мерапрыемствах Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта, прысвечаных Дню славянскага пісьменства, і выступілі суарганізатарамі круглага стала “Тэарэтычная і практычная лексікаграфія”. Падчас канферэнцыі “Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні” адбылася прэзентацыя сумеснага выдання “Шкляр, Г.З. Выбраныя працы. Моўная спадчына”, прысвечанага былому супрацоўніку Інстытута мовазнаўства і Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта. Прайшла сустрэча беларускай дэлегацыі з рэктарам Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта, на якой былі абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку канцэпцыя стварэння на базе ўніверсітэта Цэнтра беларускай культуры.

У выніку паездкі была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай навуковай установай “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і федэральнай дзяржаўнай бюжэтнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі “Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт”.