Алімпіяда пройдзе ў кастрычніку-лістападзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце, конкурсная частка ўключае ў сябе напісанне эсэ і вуснае выступленне. Мерапрыемства працягвае серыю конкурсаў па філасофіі для старшакласнікаў у рамках міжнароднага алімпіяднага руху, якія праходзяць у Беларусі з 2013 г.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старшых класаў ва ўзросце ад 14 гадоў. Конкурс з’яўляецца адкрытым, акрамя школьнікаў з Беларусі, удзел змогуць прыняць і школьнікі з іншых краін.
Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна да 15 кастрычніка ўключна запоўніць анкету ўдзельніка: https://bit.ly/PhOl. Аб выніках адбору заявак будзе паведамлена на эл. адрас. Рабочыя мовы алімпіяды: беларуская, руская, англійская (работы на англійскай мове будуць разгледжаны ў асобнай намінацыі).
Падрабязная інфармацыя: philosophy.by, ffsn.bsu.by, https://t.me/institut_nan_belarusi
Кантактная асоба: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі, канд. філас. навук, дацэнт А. Ю. Дудчык, philolympby@gmail.com, +375173551877