Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.09.2023

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2023 года № 279, навукоўцы і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: Андрэеў Міхаіл Анатольевіч, намеснік дырэктара ДНУ «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа», дырэктар ОХП «Інстытут зваркі і ахоўных пакрыццяў», і Труханаў Аляксей Валянцінавіч, акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!

Паводле паведамлення прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне падатковай сістэмы, рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, развіццё лесагаспадарчай вытворчасці, транспартнай галіны, машынабудавання і сельскай гаспадаркі, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.