У рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа сумесна з Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам 21 верасня 2023 арганізавана і праведзена Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Астравецкія чытанні – 2023».
У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя вучоныя НАН Беларусі і прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі (настаўнікі, краязнаўцы, карэспандэнты рэгіянальнай газеты).
Падчас работы канферэнцыі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў літаратурнага анлайн-конкурсу “Я посвящаю строки Островцу”, прымеркаванага да 555-годдзя Астраўца, і ўзнагароджанне пераможцаў. Граматамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў былі ўзнагароджаны прадстаўнікі Астравецкага раёна, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна.