Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.09.2023

26 верасня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя 1-га тома Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах.

У імпрэзе бралі ўдзел навукоўцы, пісьменнікі, культурныя і грамадскія дзеячы.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар А. І. Лакотка. З прывітальным словам выступілі дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, д. ф. н., прафесар І. В. Саверчанка, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, к. ф. н., дацэнт І. Л. Капылоў, дырэктар выдавецкага дома «Беларуская навука» А. М. Дудзік, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры С. І. Усік, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, д. ф. н., прафесар Л. Д. Сінькова, тэкстолаг, к.ф.н. Т. С. Голуб, пісьменнік У. С. Ліпскі.

Аб працы над выданнем распавялі загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі к.ф.н. А. А. Васілевіч, д.ф.н., прафесар А. М. Мельнікава, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа к.ф.н., дацэнт В. М. Курцова.

У прэзентацыі прынялі ўдзел таксама загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага (в. Цімкавічы) Л. І. Ніжэвіч і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага і гімназіі № 27 г. Мінска.

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава з фондаў бібліятэкі Інстытута літаратуразнаўства «Кузьма Чорны: пра чалавека, пра жыццё, пра беларускае…», падрыхтаваная вядучым бібліёграфам І. У. Смірновай, якая сістэмна прадэманстравала папярэднія выданні спадчыны класіка беларускай літаратуры, а таксама прысвечаныя яму даследаванні.