Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.09.2023

Круглы стол «Навуковыя саветы МААН», прысвечаны 30-годдзю МААН

22 верасня 2023 года адбыўся Круглы стол «Навуковыя саветы МААН», прысвечаны 30-годдзю Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся кіраўнік МААН, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Удзельнікі Круглага стала абмеркавалі шляхі пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва вучоных розных краін — членаў МААН па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі. Асаблівая ўвага была ўдзелена вынікам дзейнасці навуковых саветаў МААН, а таксама актывізацыі работы навуковых саветаў у вырашэнні актуальных задач, якія стаяць перад грамадствам. На Круглым стале прагучалі даклады: «Функцыянальныя матэрыялы для мікра- і нанаэлектронікі», «Перспектыўныя напрамкі сумесных даследаванняў па нафтахіміі ў рамках МААН», «Аб дзейнасці Навуковага савета хімічных таварыстваў МААН», «Аб дзейнасці Навуковага савета па неразбуральным кантролі і дыягностыцы», «Развіццё ядзерных тэхналогій: атамная энергетыка і энергетычная бяспека», «Канцэпцыя нацыянальнага прыроднага здабытку ва ўмовах змены клімату», «Аб павышэнні якасці дысертацыйных даследаванняў у сферы навук аб адукацыі» і інш.

Па выніках работы 36-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук прынята рашэнне аб стварэнні двух новых навуковых саветаў: па перспектыўных напрамках атамнай энергетыкі і энергетычнай бяспекі і навуковага савета па развіцці адукацыі. Такім чынам, цяпер у МААН будзе дзейнічаць 28 навуковых саветаў па буйных навуковых напрамках, у склад якіх уваходзяць вядучыя вучоныя ў галіне біялогіі, вірусалогіі, нанатэхналогій, геалогіі, гісторыі, навуказнаўстве краін СНД, Кітая і інш.

У МААН дзейнічае 26 навуковых саветаў па буйных навуковых напрамках, у склад якіх уваходзяць вядучыя вучоныя ў галіне біялогіі, вірусалогіі, нанатэхналогій, геалогіі, гісторыі, навуказнаўства краін СНД, Кітая і інш.

Тэгi
#МААН