Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.09.2023

БДТУ развівае супрацоўніцтва з Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі

22 верасня 2023 г. адбылася сустрэча рэктара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігара Войтава з дырэктарам Інстытута энергетыкі НАН Беларусі Антонам Брынем. У ходзе размовы былі закрануты пытанні супрацоўніцтва па такіх напрамках, як перапрацоўка адходаў, электранакапляльнікі, працэсы мікранізацыі матэрыялаў. Было дасягнута поўнае паразуменне па абмеркаваных пытаннях. Як знак сумеснага жадання да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва адбылося падпісанне Дагавора аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.