Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.11.2023

Адбылася прэс-канферэнцыя «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі»

14 лістапада 2023 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Новыя аграпрамысловыя тэхналогіі: уклад беларускіх вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі», прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Пра апошнія распрацоўкі вучоных арганізацый Аддзялення аграрных навук расказалі: Казакевіч Пётр Пятровіч — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі; Маханько Вадзім Леанідавіч — генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве»; Комлач Дзмітрый Іванавіч — генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»; Меляшчэня Аляксей Віктаравіч — генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»; Цімашэнка Уладзімір Мікалаевіч — першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі»; Буштэвіч Віктар Мікалаевіч — загадчык аддзела каласавых збожжавых культур, РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве».

Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Пятровіч Казакевіч падкрэсліў: «На сённяшні дзень мы цалкам забяспечваем харчовую бяспеку краіны. 78 % нашага харчовага рынку — выраблена ў Беларусі. Акрамя таго, наша харчаванне пастаўляецца на экспарт больш чым на $7 млрд у год. У аснове гэтых поспехаў у тым ліку ляжаць і інавацыі, якія ўкараняюцца ў сельскую гаспадарку дзякуючы аграрнай навуцы».