Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.11.2023

Візіт дэлегацыі ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны Цэнтр даследаванняў і распрацовак»

15 лістапада адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакова са старшынёй савета дырэктараў ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак» Лі Пінам. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і кітайскімі партнёрамі па праграме Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі, магчымасць стварэння кітайска-беларускай міжнароднай сумеснай лабараторыі па даследаванні далёкага космасу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама стварэнне ў г. Сіань філіяла НАН Беларусі. Кітайскаму боку былі перададзены прапановы арганізацый НАН Беларусі для фарміравання сумесных праектаў у рамках падпісанай 23 кастрычніка 2023 г. Сумеснай дэкларацыі паміж НАН Беларусі і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыі аб супрацоўніцтве па Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі.