Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.11.2023

Ад штрыхавога кадзіравання — да харчовай бяспекі. Адбылося выязное прэс-мерапрыемства ў Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі

21 лістапада 2023 года адбылося выязное прэс-мерапрыемства ў Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый НАН Беларусі на тэму «Ад штрыхавога кадзіравання — да харчовай бяспекі». Прэс-тур беларускіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі быў арганізаваны сумесна з Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Што за сістэма «Банк электронных пашпартоў тавараў – ePass.by»? Як ажыццяўляецца фарміраванне і суправаджэнне такіх лічбавых пашпартоў тавараў у Беларусі? Як вядзецца кантроль за легальнасцю абароту футравых вырабаў з выкарыстаннем радыёчастотных метак і як была распрацавана дзяржаўная інфармацыйная сістэма ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання (ГІС AITS)? На гэтыя і іншыя пытанні журналістаў падрабязна адказвалі дырэктар Віктар Дравіца і іншыя супрацоўнікі Цэнтра.

Як паведаміў журналістам дырэктар Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый Віктар Дравіца, дзякуючы рашэнню аб выкарыстанні штрыхавога кода для ідэнтыфікацыі тавараў з’явіліся новыя магчымасці для аўтаматызацыі ўліковых працэсаў на вытворчасці, складах і ў гандлі і быў дадзены старт развіццю аўтаматычнай ідэнтыфікацыі. Беларусь першай на постсавецкай прасторы ўкараніла лічбавую сістэму кантролю легальнасці ў гандлі ўнутранымі таварамі краіны і імпартаванымі.

Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі з’яўляецца галаўной арганізацыяй у Рэспубліцы Беларусь па навукова-метадычным забеспячэнні стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках і працэсах электроннага гандлю.

Тэгi
#ГІС AITS