Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.11.2023

Адбыўся візіт дэлегацыі Шэньянскага тэхналагічнага інстытута

20 лістапада адбыўся візіт дэлегацыі Шэньянскага тэхналагічнага інстытута на чале з рэктарам Лі Канцзюем. У рамках візіту дэлегацыя азнаёмілася з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». У час перамоў з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргеем Чыжыкам бакі абмеркавалі магчымасць выканання сумесных праектаў Шэньянскага тэхналагічнага інстытута і РУП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага», ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», ДНУ «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа».

Па выніках сустрэчы было падпісана Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Шэньянскім тэхналагічным інстытутам і НАН Беларусі. Мэтай Пагаднення з’яўляецца ўзаемадзеянне ў галіне правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па найважнейшых напрамках развіцця навукі і тэхнікі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця навуковых школ, падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, павышэння кваліфікацыі навукоўцаў і спецыялістаў Бакоў, а таксама рэалізацыя прасоўвання створаных у рамках сумесных праектаў прадукцыі і паслуг на рынку КНР і Рэспублікі Беларусь.