Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.11.2023

Універсітэт НАН Беларусі ўвайшоў у Кітайска-Беларускую асацыяцыю ўніверсітэтаў

Універсітэт НАН Беларусі ўвайшоў у Кітайска-Беларускую асацыяцыю ўніверсітэтаў. Рэктар універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі прыняў удзел у Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Форум праходзіў 21 лістапада 2023 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі. У пленарным пасяджэнні Форуму прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн, а таксама кіраўнікі вядучых ВНУ Беларусі. У ходзе работы пленарнага і секцыйных пасяджэнняў удзельнікі абмяняліся думкамі аб перспектывах супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне падрыхтоўкі кадраў.

Акрамя таго, было падпісана пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў. У Асацыяцыю ўвайшлі больш за 80 ВНУ Беларусі і Кітая. На думку ўдзельнікаў форуму, стварэнне асацыяцыі будзе садзейнічаць міжуніверсітэцкаму абмену, уключаючы сумесныя семінары, падрыхтоўку высакакласных прафесійных і міждысцыплінарных спецыялістаў, правядзенне навуковых даследаванняў.