Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.11.2023

НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэза Санеі

23 лістапада 2023 г. НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэза Санеі. Пасол азнаёміўся з распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці».

Пасля наведвання выставы адбылася сустрэча са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Гусаковым У. Р., у якой прынялі ўдзел акадэмікі-сакратары аддзяленняў навук НАН Беларусі. Бакі абмеркавалі бягучы ўзровень развіцця навукова-тэхнічнай сферы Ісламскай Рэспублікі Іран і Рэспублікі Беларусь. Па выніках перагавораў вызначаны далейшыя крокі па актывізацыі беларуска-іранскага навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, а таксама намечана кола патэнцыяльных партнёраў з іранскага боку для прасоўвання кааперацыі з арганізацыямі НАН Беларусі. У якасці прыярытэтных сфер супрацоўніцтва на найбліжэйшую перспектыву адзначаны: касмічныя даследаванні, медыцынскія прэпараты, аграпрамысловы комплекс, біятэхналогіі, машынабудаванне, электратранспарт, нафтахімія і інш.