Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.11.2023

Адбыліся Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Акулаўскія чытанні», прысвечаная 60-годдзю Інстытута прыкладной фізікі, і пасяджэнне навуковага савета МААН

23–24 лістапада 2023 г. прайшлі Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Акулаўскія чытанні», прысвечаная 60-годдзю Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі, і пасяджэнне навуковага савета МААН па неразбуральным кантролі і дыягностыцы. На пасяджэнні навуковага Савета МААН быў прааналізаваны вопыт і разгледжаны пытанні стварэння нацыянальных эталонаў Беларусі, Расіі і інш. краін у адпаведнасці з сучаснай міжнароднай сістэмай адзінак велічынь на базе квантавай метралогіі. Запланавана чарговае пасяджэнне навуковага савета МААН, якое, у сувязі з абвешчаным 2024 — Годам якасці ў Беларусі, вырашана прысвяціць пытанням распрацоўкі інтэлектуальных сродкаў кантролю, а таксама метралагічнага і тэхналагічнага забеспячэння якасці прадукцыі.

У ходзе канферэнцыі былі заслуханы даклады па метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі вядучых спецыялістаў з ВНУ, акадэмічных арганізацый і карпарацый Масквы, Санкт-Пецярбурга, Екацярынбурга, Новасібірска і інш., з якімі ў НАН Беларусі склаліся даўнія партнёрскія адносіны, падпісаны абноўленыя Дарожныя карты супрацоўніцтва.

У канферэнцыі актыўны ўдзел прынялі маладыя спецыялісты інстытутаў НАН Беларусі і ВНУ.