У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршылася сеткавая міжнародная адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі для слухачоў з ліку грамадзян Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Адукацыйная праграма выконвалася ў анлайн-фармаце, завяршальныя модулі для грамадзян Беларусі — у фармаце адкрытых лекцый.
Міжнародная адукацыйная праграма ўключала 6 праграм павышэння кваліфікацыі: «Тэхналогіі камерцыялізацыі навуковых праектаў і трансферу тэхналогій», «Асновы штучнага інтэлекту», «Разумныя мадэлі і тэхналогія лічбавых двайнікоў», «Лічбавая трансфармацыя арганізацыі», «Беражлівыя тэхналогіі для развіцця вытворчасці», «Новыя вытворчыя тэхналогіі».
У ажыццяўленні праграмы партнёрам Акадэміі навук выступіў навукова-адукацыйны цэнтр «Інжынерыя будучыні» (г. Самара, Расійская Федэрацыя). Выкладчыцкі корпус для рэалізацыі праграмы быў сфарміраваны з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу 7 расійскіх ВНУ, Універсітэта НАН Беларусі, а таксама работнікаў Цэнтра трансферу тэхналогій НАН Беларусі.
Завяршальныя заняткі 6 снежня са слухачамі з ліку магістрантаў і работнікаў НАН Беларусі правяла рэктар Ульянаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Надзея Ярушкіна. Лекцыя была прысвечана праблемам штучнага інтэлекту.
Пасведчанні слухачам уручылі Надзея Ярушкіна і сустаршыня міжгаліновага камітэта па адукацыйных праектах НАЦ «Інжынерыя будучыні» Наталля Злобіна.