Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2023

Навуковы форум «Пераўтварэнне геномаў. ХІ Жабракоўскія чытанні–2023»

7 снежня 2023 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбыўся традыцыйны навуковы форум «Пераўтварэнне геномаў. ХІ Жабракоўскія чытанні–2023».

Сёлета з лекцыяй выступіў Сцяпанаў Вадзім Анатольевіч, дырэктар Томскага нацыянальнага даследчага медыцынскага цэнтра РАН, акадэмік РАН. Тэма лекцыі: «Геноміка чалавека, сучасная медыцынская генетыка і эвалюцыйная медыцына». Вадзім Анатольевіч — аўтар больш як 400 навуковых прац. Асноўныя навуковыя даследаванні звязаны з фундаментальнымі і прыкладнымі напрамкамі ў галіне генетыкі папуляцый чалавека, геномікі і генетыкі распаўсюджаных хвароб, персаніфікаванай медыцыны. Пад яго кіраўніцтвам праведзены даследаванні генаў сардэчна-сасудзістых захворванняў, якія дазволілі выявіць варыянты геному, звязаных з схільнасцю да ішэмічнай хваробы сэрца і атэрасклерозу ў расійскіх папуляцыях. На аснове гэтых даследаванняў распрацаваны генетычныя алгарытмы і мікрачыпавыя тэст-сістэмы для ацэнкі рызыкі некаторых распаўсюджаных захворванняў.

Тэгi
#форумы