Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.12.2023

У НАН Беларусі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міру і стваральнай працы

19 снежня 2023 г. (аўторак) у 14 гадзін у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала Прэзідыума НАН Беларусі, 2-і паверх) адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міру і стваральнай працы.

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі вядучыя вучоныя Акадэміі навук, падвяло вынікі Рэспубліканскага конкурсу. Пераможцамі сталі 218 работ. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел звыш 600 чалавек. Аўтары найлепшых работ атрымаюць узнагароды — дыпломы і памятныя прызы. Госці Акадэміі навук пазнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі вучоных, якія прадстаўлены на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», наведаюць музей гісторыі НАН Беларусі.