15 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў 14-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.
Арганізатар конкурсу — Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БРСМ, Беларускага інавацыйнага фонду.
У ліку пераможцаў ад НАН Беларусі: Ірына Калтовіч з Інстытута мяса-малочнай прамысловасці — праект HoReCa 3D-food printing (3-е месца ў намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект»), і Рыгор Рымскі з НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, які прадстаўляў распрацоўку і стварэнне новага класа высокаэфектыўных рухавікоў на аснове магнітамяккіх кампазіцыйных матэрыялаў (3-е месца ў намінацыі «Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект»).