Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.12.2023

Сем маладых навукоўцаў сталі лаўрэатамі конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі»

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі зацверджаны спіс лаўрэатаў штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2023 год.

Лаўрэатамі сталі:
- Антон Ананчыкаў, загадчык сектара электрагідраўлічных сістэм кіравання ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
- Арцём Збігневіч Багданаў, загадчык аддзела палявой кормавытворчасці РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», кандыдат сельскагаспадарчых навук;
- Ілья Глазаў, навуковы супрацоўнік лабараторыі фотахіміі і электрахіміі ДНУ «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі», кандыдат хімічных навук;
- Ірына Калеснік, навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі гетэрацыклічных злучэнняў ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі», кандыдат хімічных навук;
- Кацярына Кулагава, навуковы супрацоўнік лабараторыі мікрабіялагічных даследаванняў Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», кандыдат тэхнічных навук;
- Рыгор Рымскі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі магнітных матэрыялаў ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
- Віктар Урбан, навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі і вірусалогіі ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі», кандыдат біялагічных навук.

Штогадовы конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Агульная колькасць маладых навукоўцаў, якія адначасова ўваходзяць у банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», не можа перавышаць 100 чалавек, а штогадовая колькасць лаўрэатаў конкурсу — не больш за 20 чалавек. Знаходжанне ў банку даных кандыдатаў навук — да дасягнення імі 35-гадовага ўзросту, дактароў навук — да 45 гадоў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кандыдаты навук ва ўзросце да 30 гадоў і дактары навук ва ўзросце да 40 гадоў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіраўнічых кадраў НАН Беларусі, атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі і інш.) і штогадовую прэмію ў памеры да 7 базавых ставак у перыяд уваходжання ў банк даных.

Мэта конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — рэалізацыя мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэнне маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэнне кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэнне пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў.