Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2023

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў павіншаваў навуковую грамадскасць з Новым 2024 годам і са святам Нараджэння Хрыстовага

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Адыходзіць у гісторыю 2023 год. Год, які прынёс новыя здзяйсненні і адкрыцці, год умацавання заваяваных пазіцый і далейшага развіцця.

У 2023 годзе мы годна адзначылі 95-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і 30-годдзе Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. З вялікім поспехам у сталіцы і рэгіёнах краіны прайшла выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная», арганізаваная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Унікальная экспазіцыя распрацовак і дасягненняў навукоўцаў атрымала заслужаны рэзананс у грамадстве і высокія ацэнкі. Цяпер наша выстава знаходзіцца ў Маскве, на ВДНГ, і там таксама захапляе расійскіх наведвальнікаў. Навукоўцы Акадэміі ў мінулым годзе распрацоўвалі новыя матэрыялы і тэхналогіі, укаранялі распрацоўкі ў вытворчасць, праводзілі надзённыя сацапытанні, абмяркоўвалі меры па захаванні і прапагандзе гісторыі нашай краіны, аператыўна распрацоўвалі рэцэптуры новых прадуктаў, выпускалі знакавыя кніжныя выданні, даследавалі далёкую Антарктыду. І гэта — далёка няпоўны спіс усяго таго, што зроблена за год.

Дзеячы айчыннай навукі сталі лаўрэатамі многіх конкурсаў, удастоены прэстыжных прэмій і дзяржаўных узнагарод. Такія ўзнагароды — яркае пацвярджэнне тэзіса аб тым, што, калі ў нашай краіне чалавек плённа працуе, дае адчувальныя вынікі, — яго праца не застаецца незаўважанай. У інтэлектуальнай эліты ў 2023 годзе з’явіўся новы сімвал — Залатое кальцо беларускай навукі, дзе ўвасобіліся ідэі пераемнасці навуковых дасягненняў у розныя гістарычныя перыяды на беларускіх землях.

Падрабязныя вынікі 2023 года — Года міру і стваральнай працы — будуць падведзены пазней. Але ўжо цяпер можна казаць, што намечаныя паказчыкі выкананы. Аднак наперадзе — напружаная праца. Галоўная задача — павышэнне навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, паскарэнне ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі запатрабаваных распрацовак, павышэнне актыўнасці навукі ва ўсіх галінах. На гэта мы павінны накіраваць усе намаганні. У гэтыя святочныя дні хачу яшчэ раз сказаць цёплыя словы падзякі ў адрас навукоўцаў, намаганнямі якіх наша краіна сёння актыўна развіваецца і займае годнае месца ў сусветнай навуковай прасторы. Дзякуй усім, хто мае дачыненне да беларускай навукі і працаваў на наш агульны «навуковы каравай»!

Дарагія сябры! Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з Новым 2024-м годам і светлым святам Нараджэння Хрыстовага. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпных ідэй і поспехаў ва ўсіх справах!

Зможам змяніць жыццё вакол сябе да лепшага — і самі станем лепшымі: больш чулымі і міласэрнымі, цярплівымі і велікадушнымі. Кожны дзень наступнага года не пакідайце без клопату сваіх родных і блізкіх.

Дарыце адно аднаму радасць, дабро і любоў!
Хай мацнее і квітнее наша родная Беларусь!
Хай задуманае абавязкова збудзецца!
З Новым годам вас, дарагія сябры!

З павагай,

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік