Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2023

Беларускія палярнікі віншуюць з Новым годам

Ад імя ўдзельнікаў 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з надыходзячым Новым, 2024-м годам.

Каманда 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле самыя цёплыя віншаванні з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым сваім родным і блізкім, усім жыхарам нашай выдатнай краіны!

Жадаем усім чыстага і спакойнага неба над галавой, палярнага здароўя, больш дабрыні і ўсмешак, душэўнага спакою і сямейнай утульнасці, новых імкненняў і дасягненняў, поспехаў і працвітання!

Няхай Новы год радуе ўсіх выкананнем самых запаветных жаданняў, хай кожны чалавек адчуе сябе шчаслівым, хай кожны дзень Новага года прыносіць у нашы дамы толькі дабро і пазітыў, любоў і гармонію, дастатак і дабрабыт!

З Новым годам, дарагая Беларусь!

Каманда 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі