Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2023

Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам

28 снежня 2023 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў. Ён коратка падвёў вынікі адыходзячага года і сардэчна павіншаваў усіх супрацоўнікаў Акадэміі навук з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. З віншаваннямі выступілі старшыня ААПА работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі, старшыня першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі Юлія Качурка і старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Вялікай групе навукоўцаў уручаны віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Усяго ад НАН Беларусі віншаванні Кіраўніка дзяржавы атрымалі 19 чалавек.

Напярэдадні Новага года найлепшым навукоўцам былі ўручаны ўзнагароды Акадэміі. На ўрачыстым мерапрыемстве Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў прэміі НАН Беларусі 2023 года, прэміі НАН Беларусі для маладых навукоўцаў 2023 года, узнагародзіў лаўрэатаў конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі».

Спецыяльную прэмію Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі 2023 года атрымаў дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Аляксей Янцэвіч — за распрацоўку і ўкараненне арыгінальнай тэхналогіі хіміка-ферментатыўнага сінтэзу штучных генаў для стварэння інавацыйных сродкаў ДНК-тэрапіі, ДНК-вакцын, рэкамбінантных ферментаў і антыцелаў.

Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры падрыхтавала святочны канцэрт.