Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.01.2024

Адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам

5 студзеня ў НАН Беларусі адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам. У мерапрыемстве, якое прайшло з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі пасла, прынялі ўдзел акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, члены дэлегацыі Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. На сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што сёння стаяць вялікія задачы па пашырэнні ўзаемадзеяння навуковых арганізацый Беларусі і Турцыі. «Мы б маглі сфармаваць новыя праекты з турэцкімі навукоўцамі. Мы не павінны страціць напрацаваны патэнцыял і павінны рухацца наперад», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. На сустрэчы адзначана, што зроблены шэраг важных канкрэтных крокаў. Так, 2 лістапада мінулага года на базе Інстытута філасофіі адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларуска-турэцкага даследчага цэнтра. Акрамя даследчай часткі, праца Цэнтра прадугледжвае і адукацыйную, і папулярызатарскую функцыі.

У сваю чаргу, Мустафа Азджан адзначыў, што, нягледзячы на завяршэнне сваёй дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь, ён будзе садзейнічаць развіццю навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін.