Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Беларускае філасофскае таварыства інфармуюць, што з сакавіка 2024 г. змяняецца фармат працы філасофска-дыскусійнага клуба «Філасофія і жыццё».
Дзейнасць клуба накіравана на абмеркаванне шырокага спектра тэм, звязаных з класічнымі і сучаснымі філасофскімі ведамі, філасофска-метадалагічнымі праблемамі навуковых даследаванняў. Клуб запрашае даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў і ўсіх людзей, якія цікавяцца філасофіяй.
ДДля атрымання інфармацыі аб мерапрыемствах клуба просім запоўніць ЭЛЕКТРОННУЮ ФОРМУ ( https://forms.yandex.ru/cloud/65c371cd02848f0c4423c622/). Звяртаем Вашу ўвагу на графу «Навуковыя інтарэсы і філасофскія тэмы, якія цікавяць» — яна не з’яўляецца абавязковай для запаўнення, але атрыманне гэтай інфармацыі дапаможа арганізатарам скласці больш поўнае ўяўленне аб вашых інтарэсах і ўлічваць іх пры планаванні работы клуба.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае філасофскае таварыства» створана ў 2017 годзе. Гэта адзіная ў краіне грамадская арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы навукоўцаў-філосафаў, выкладчыкаў філасофскіх дысцыплін і ўсіх, хто цікавіцца эўрыстычным капіталам і навінкамі філасофскіх ведаў, выкарыстоўвае іх у сваёй дзейнасці.