Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.02.2024

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны на чале з Прэзідэнтам энтытэта Міларадам Додзікам

19 лютага 2024 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны на чале з Прэзідэнтам энтытэта Міларадам Додзікам.

Госці падрабязна азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі навукоўцаў, якія прадстаўлены на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Уладзімір Гусакоў расказаў Прэзідэнту Рэспублікі Сербскай аб распрацоўках у галінах медыцыны, АПК, мікраэлектронікі, касманаўтыкі і іншых. Кіраўнік НАН выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з Рэспублікай Сербскай у сферы машынабудавання.

Адбыліся перамовы, на якіх бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны. Уладзімір Гусакоў расказаў дэлегацыі аб асноўных напрамках дзейнасці НАН, а таксама вопыце работы з замежнымі партнёрамі. Міларад Додзік падзякаваў Нацыянальнай акадэміі навук за азнаямленне з дзейнасцю ўстановы і адзначыў, што Беларусі ўдалося захаваць і развіць навуковы напрамак у краіне. «Важна звязваць навуку і практыку. Сёння я ўбачыў гэта на прыкладзе НАН Беларусі. Таксама неабходна быць самадастатковымі і адкрытымі для ўсіх», — адзначыў ён. Прэзідэнт выказаў жаданне і гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з НАН Беларусі.

Ад імя дэлегацыі Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік пакінуў надпіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Міларад Додзік знаходзіўся з рабочым візітам у Беларусі з 17 па 19 лютага. Парадак дня быў насычаны і ўключаў шэраг сустрэч і перамоў. У цэнтры ўвагі ў ходзе візіту былі пытанні развіцця двухбаковых гандлёвых сувязей, нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі і адукацыі, пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.


Тэгi
#візіты