21 сакавіка 2024 года ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся Гранд-фінал 13-га сезона Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Маладыя вучоныя НАН Беларусі — аўтары 22 праектаў змагаліся за пераможныя месцы ў дзесяці намінацыях. У рабоце журы прыняў удзел намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў навук НАН Беларусі, кіраўнікі арганізацый.
Усяго ў экспазіцыю выставы-прэзентацыі ўвайшоў 171 аўтарскі праект пераможцаў абласных, Мінскага гарадскога адборачных тураў, адбору НАН Беларусі і шматступеньчатых адбораў Міністэрства адукацыі.
Па выніках работы журы 8 праектаў ад Акадэміі навук прызнаныя найлепшымі на фінале 13 сезона праекта «100 ідэй для Беларусі».
Вось імёны пераможцаў па намінацыях:
«Энергетыка, уключаючы атамную энергетыку і энергаэфектыўнасць»
Рудзянкоў Івантон, навуковы супрацоўнік АІЭЯІ — «Сосны» (Даследаванне магчымасці спектральнага рэгулявання рэактара ВВЭР-1200)
«Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства»
Кавалёва Вікторыя, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, Бандарэнка Юрый, вядучы інжынер-тэхнолаг ААТ «Малочны свет» (Безлактозны сыр — унікальны малочны прадукт)
«Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі»
Усава Вікторыя, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (Стварэнне высокатэхналагічных кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімерных адходаў і прадуктаў рэцыклінгу шын для вытворчасціа вырабаў будаўнічага прызначэння)
«Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія»
Крытчанкаў Ілья, старшы навуковы супрацоўнік, Голубеў Раман, малодшы навуковы супрацоўнік, Семянкова Дар’я, Салоха Дарына, інжынеры-даследчыкі Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі (Люмінесцэнтны экспрэс-сэнсар метанолу)
«Экалогія»
Хархасава Ірына, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута лесу НАН Беларусі (Вырошчванне сеянцаў хвоі звычайнай з выкарыстаннем грыбоў-мікарызаўтваральнікаў)
«Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі»
Вараб’ёў Даніла, стажор малодшага навуковага супрацоўніка, Рэут Ксенія, студэнт (БДУ), Карпенка Ганна, навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Праграма для генерацыі патэнцыйных лекаў)
«Грамадства і сацыяльная сфера»
Падбярозкін Філіп, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (Першы рускі пераклад «Вялікага мастацтва артылерыі» (1650) К. Семяновіча)
«Найлепшая бізнес-ідэя»
Шпарло Дзмітрый, начальнік канструктарска-тэхналагічнага аддзела, Янкевіч Сцяпан, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон» (Беларускі электраматацыкл).
У намінацыі «Ахова здароўя» найлепшым прызнаны праект
«Біясумяшчальнае антыбактэрыяльйнае пакрыццё для сінтэтычных сасудзістых пратэзаў» (суаўтар – Каваленка Міхаіл, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі)