25 сакавіка 2024 года намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксандру Ласкаўнёву, загадчыку галіновай лабараторыі ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», доктару тэхнічных навук, акадэміку, за значны асабісты ўклад у развіццё тэорыі і тэхналагічных асноў малаадходнай вытворчасці кампазіцыйных матэрыялаў з выкарыстаннем алюмініевых парашкоў і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння.
Акадэміку Аляксандру Ласкаўнёву была таксама ўручана Ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.