Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2024

9 красавіка 2024 года адбудуцца XXIX Годнеўскія чытанні

9 красавіка 2024 года ў 10.00 у ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 актавая зала (к. 141) адбудуцца XXIX Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць вядучы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы функцыянальнай геномікі Інстытута фізіялогіі раслін імя К. А. Ціміразева РАН, доктар біялагічных навук, дацэнт Галдзянкова-Паўлава Ірына Васільеўна з лекцыяй «Эксперыментальныя і тэарэтычныя інструменты для маніторынгу трансляцыйнай эфектыўнасці мРНК раслін: іх актуальнасць для функцыянальнай геномікі і біятэхналогіі раслін».

У дакладзе будуць абмяркоўвацца магчымасці даследчыкаў для дызайну транслятомных картаў раслін. Сістэмнае даследаванне кантролю трансляцыі ў раслін у працэсе антагенезу, а таксама тканка- і арганаспецыфічнасць кантролю трансляцыі можа растлумачыць многія фундаментальныя пытанні і неабходныя для ўдакладнення механізмаў, якія забяспечваюць унікальнасць кожнага органа і тканкі.

ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ!