Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.04.2024

Візіт дэлегацыі ўдзельнікаў Міжнароднага маладзёжнага форуму па беспілотных апаратах

23 красавіка Нацыянальную акадэміі навук Беларусі наведала дэлегацыя ўдзельнікаў Міжнароднага маладзёжнага форуму па беспілотных апаратах. У яе ліку — прадстаўнікі расійскіх ВНУ, якія рыхтуюць спецыялістаў для патрэб авіяцыі. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Сяргей Шчарбакоў азнаёмілі калег з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», дзе падкрэслілі, што вытворчасць сучасных беспілотнікаў мае патрэбу ў распрацоўках новых матэрыялаў, сістэм кіравання, распрацовак у сферы IT-сектара.

Ідэя неабходнасці комплекснага падыходу да развіцця гэтай тэмы абмяркоўвалася і ў час сустрэчы дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і намеснікам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксеем Кубрыным.

Гаварылася і аб супрацоўніцтве распрацоўшчыкаў беспілотнікаў Беларусі і Расіі, у тым ліку магчымасці выхаду на ўзровень праектаў Саюзнай дзяржавы. Для гэтага неабходна вельмі выразна сфармуляваць іх задачы і запланаваны вынік, вызначыць дзяржзаказчыкаў. Далейшае абмеркаванне гэтых і іншых пытанняў працягнулася ў час наведвання РУП «НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» НАН Беларусі і іншых авіяпрадпрыемстваў нашай краіны.