Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.04.2024

Адбылася справаздачная канферэнцыя першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі 2024

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняў удзел галоўны вучоны сакратар В. Л. Гурскі. З справаздачным дакладам выступіла старшыня Юлія Качурка. У склад БСЖ НАН Беларусі таксама прыняты новыя члены, цяпер у нашай арганізацыі — больш за 100 членаў.

Жанчыны-навукоўцы падтрымліваюць і ініцыююць аптымальнае спалучэнне сваіх патэнцыйных магчымасцей у прафесійнай, сямейнай і грамадскай сферах. У 2023 годзе БСЖ НАН Беларусі арганізаваны і праведзены навуковыя, асветніцкія, спартыўныя мерапрыемствы, а таксама прыняты ўдзел у сацыяльных праектах і акцыях.

Маркерам грамадскай актыўнасці ў справаздачным перыядзе можна лічыць наступныя мерапрыемствы. Так, дэлегацыя жанчын-навукоўцаў НАН Беларусі прыняла ўдзел у першым Беларуска-Узбекскім жаночым бізнес-форуме і ў арганізацыі секцыі «Рэалізацыя партнёрства ў сферы навукі і адукацыі», якая праходзіла ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Члены БСЖ НАН Беларусі таксама прынялі ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі «Уклад жанчыны ў развіццё дзяржавы: тэндэнцыі і перспектывы», якая аб’яднала больш за 600 удзельніц, якія працуюць у сферах прамысловасці, адукацыі і навукі, аховы здароўя, культуры, СМІ і г. д. Важным мерапрыемствам стала секцыя «Уклад жанчыны ў развіццё адукацыі і навукі», якая прайшла ў НАН Беларусі і арганізатарам якой выступіў БСЖ НАН Беларусі. На пасяджэнні вышэйназваных секцый выступілі генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Э. І. Каламіец і старшыня БСЖ НАН Беларусі Ю. В. Качурка. Яны прадставілі ўдзельнікам бізнес-форуму інфармацыю аб дзейнасці Акадэміі навук, аб ролі жанчын у беларускай навуцы.

Члены нашай першаснай арганізацыі выходзяць і на міжнародную арэну. Яскравы прыклад таму — удзел у працы XXIX Міжнароднай жаночай канферэнцыі «Жанчыны, якія змяняюць свет», якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу на тэму: «Навука для жанчын — жанчыны для навукі». Члены БСЖ НАН Беларусі сталі таксама ўдзельнікамі Кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі.

Не праходзяць без увагі актывістак і знакавыя даты: Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы, Дзень маці, Дзень бацькі, 1 верасня (Дзень ведаў), Дзень абароны дзяцей, Новы год. Да гэтых святаў арганізаваны мерапрыемствы з удзелам арганізацый, падпарадкаваных Акадэміі навук. Каманда БСЖ НАН Беларусі прыняла ўдзел у зімовай і летняй спартакіядзе, у другім турыстычным злёце (сплаў на байдарках). У рамках сацыяльных мерапрыемстваў жанчыны таксама дзеляцца цяплом душы і аказваюць фінансавую дапамогу тым, хто жыве ў нястачы. Актыўна займаюцца жанчыны-навукоўцы і працай па патрыятычным выхаванні насельніцтва, прымаюць удзел у мерапрыемствах па ўвекавечанні памяці аб трагедыі ў Хатыні, падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Актыўная дзейнасць БСЖ НАН Беларусі адзначалася рэспубліканскім ГА «Беларускі саюз жанчын» і Першамайскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». За актыўную грамадзянскую пазіцыю, фарміраванне пазітыўнага іміджу БСЖ НАН Беларусі Першамайскай раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А. Р. Бабровай уручана грамата.

Асаблівыя словы падзякі за ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў былі выказаны прадстаўнікам наступных працоўных калектываў НАН Беларусі: Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа, Інстытута эканомікі, Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, НПЦ па харчаванні, Міжгаліновага НПЦ сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый, Інстытута сацыялогіі, Універсітэта НАН Беларусі, НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве і Інстытута пладаводства.