Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.04.2024

Адбудзецца Форум «Матэрыяльная, духоўная культура і мастацтва ў развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая»

У канферэнцыі прымуць удзел каля 50 даследчыкаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, універсітэтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Іран, Італьянскай Рэспублікі.

У рамках канферэнцыі пройдзе праца круглага стала «Экалогія традыцыйнай культуры як аснова народнай духоўнасці», прысвечанага праблемам захавання традыцыйнай спадчыны і яе прэзентацыі ў сучасных умовах, пытанням выкладання дысцыплін, якія адлюстроўваюць гэтую праблематыку.

Для Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія валодаюць багатымі гістарычнымі традыцыямі і культурнай спадчынай, захаванне нацыянальнай памяці мае важнае значэнне. Яно адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні ідэнтычнасці народа, захаванні ўнікальных традыцый і маральна-духоўных каштоўнасцей, а таксама ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці.