Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2024

17 арганізацый НАН Беларусі прадстаўляюць на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя Беларусі – 2024 / Belarus Medica – 2024» звыш 80 распрацовак і тэхналогій

23–26 красавіка праходзіць 29-ы Міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі». Ён уключае спецыялізаваную выставу і шырокую дзелавую праграму. Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі Васіль Богдан.

На Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя Беларусі – 2024 / Belarus Medica – 2024» 17 арганізацый НАН Беларусі прадстаўляюць звыш 80 распрацовак і тэхналогій. Так, Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі дэманструе найноўшыя распрацоўкі ў галіне медыцыны, уключаючы кардыярэгістратар, сістэму для дыхання падагрэтай сумессю медыцынскіх газаў, методыку клетачнай тэрапіі эксперыментальнай ішэміі, праграмны канвеер апрацоўкі даных. Інстытут мікрабіялогіі прадстаўляе свае распрацоўкі ў галіне біясэнсараў і біятэхналогій атрымання лекавых субстанцый. УП «Гасразліковая доследная вытворчасць ІБАХ НАН Беларусі» — цэлую лінейку экспрэс-тэстаў, у тым ліку для якаснага, хуткага (15 хвілін) вызначэння антыцелаў класа IgM і IgG віруса SARS-CoV-2 у крыві, у сываратцы і плазме крыві чалавека метадам імунахраматаграфічнага аналізу (экспрэс-тэст SARS-CoV-2-IgM/IgG), экспрэс-тэст для вызначэння нуклеакапсіднага антыгена віруса SARS-CoV-2 метадам імунахраматычнага аналізу: экспрэс-тэст SARS CoV-антыген і інш. ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі» дэманструе пакоўку эндапратэза каленнага сустава, медыцынскія імплантаты з біясумяшчальнымі ахоўна-дэкаратыўнымі пакрыццямі. Выстава праходзіць 23–26 красавіка ў Футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 20/2).