Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2024

Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова сустрэліся з моладдзю краіны

26 красавіка ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая сустрэча моладзі краіны з касманаўтамі Рэспублікі Беларусь Марынай Васілеўскай і Анастасіяй Лянковай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за чатырыста юнакоў і дзяўчат. Гэта — маладыя навукоўцы НАН Беларусі, прадстаўнікі БРСМ, вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў Міністэрства адукацыі. У час урачыстай сустрэчы касманаўты расказалі аб падрыхтоўцы да палёту і няпростых трэніроўках. Герой Беларусі Марына Васілеўская падзялілася ўражаннямі ад палёту ў якасці ўдзельніка ў складзе асноўнага экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» і 14-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання ЭП-21. Намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча расказаў аб тым, як праходзіў адбор першага касманаўта суверэннай Беларусі і падкрэсліў, што ўсе навуковыя даследаванні, якія планаваліся да правядзення на МКС у выглядзе навуковых эксперыментаў, былі Марынай Васілеўскай праведзены і праведзены з высокай якасцю. Атрыманыя вынікі павінны ацаніць пастаноўшчыкі эксперыментаў, беларускія і расійскія вучоныя. Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова адказалі на шматлікія пытанні моладзі.