Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.04.2024

Напярэдадні Свята працы адбылося афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару

30 красавіка 2024 года адбылося афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод навуковых арганізацый пераможцам спаборніцтва прызнана Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі».

Усяго па выніках работы летась на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сярод іх 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 11 арганізацый прамысловасці, тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, 28 арганізацый сферы паслуг.