Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.05.2024

Валянцін Арцем’еў узнагароджаны Вялікім медалём НАН Беларусі

15 мая 2024 года першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Валянціну Арцем’еву, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару. Валянцін Міхайлавіч — вучоны ў галіне тэхнічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дырэктар Інстытута прыкладной фізікі (1987—1993). Вучоны ўдастоены высокай узнагароды за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны ўклад у развіццё статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання і апрацоўкі інфармацыі, стварэнне і развіццё тэорыі дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння.