Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.05.2024

НАН Беларусі праводзіць традыцыйны Тыдзень роднай прыроды

З 20 па 24 мая 2024 года навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі праводзяць Тыдзень роднай прыроды. Па традыцыі мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая)*. ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» і ДНУ «Інстытут лесу» (г. Гомель) падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў (праграма прыкладаецца).

Напярэдадні Тыдня роднай прыроды 16–21 мая адбылася фотавыстава «Жывыя камяні Антарктыды», прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства. У Гомелі прайшла вучнёўская навуковая канферэнцыя і абласны этап юніёрскага конкурсу «Квітней, мой лес», на якой навуковыя супрацоўнікі інстытута выступілі ў якасці арганізатараў і членаў журы для ацэнкі навукова-даследчых работ, падрыхтаваных навучэнцамі школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці. 17 мая ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» правёў акцыю «Чысты бераг» па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі (Вілейскі раён, в. Купкі, прыбярэжная паласа Вілейскага вадасховішча).

*Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1995 годзе. Яго мэта — павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.

З праграмай Тыдня роднай прыроды – 2024 можна азнаёміцца тут.