Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2024

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2024 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаюцца за найбольш значныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. Прысуджаецца тры прэміі — па адной прэміі ў кожнай з вышэйназваных галін. Памер кожнай прэміі складае 10 000 долараў ЗША.

На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам расійскіх і беларускіх вучоных, якія працуюць у навуковых арганізацыях і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтарскі калектыў работы, якая вылучаецца на конкурс, не павінен перавышаць тры чалавекі з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай.
Работы, якія вылучаюцца на саісканне прэмій, прымаюцца да разгляду да 1 жніўня 2024 года.
Права вылучэння работ на саісканне прэмій даецца навуковым арганізацыям і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковым арганізацыям НАН Беларусі, а таксама акадэмікам і членам-карэспандэнтам абедзвюх акадэмій па іх спецыяльнасці. Вылучэнне работ навуковымі арганізацыямі ажыццяўляецца на пасяджэннях навукова-тэхнічных і (або) вучоных саветаў па месцы працы саіскальнікаў пры наяўнасці кворуму, прынятага ў арганізацыі.
Вылучэнне саіскальнікаў у аўтарскі калектыў з агульнай колькасці выканаўцаў работы робіцца зыходзячы з ацэнкі творчага ўкладу кожнага з іх. У аўтарскі калектыў уключаюцца аўтары, творчы ўклад якіх у выкананне працы быў найбольш значным.
Работы (цыклы сумесных публікацый, распрацовак, вынаходак), якія прадстаўляюцца на конкурс у адпаведнасці з названым тэрмінам, падшытыя ў скорасшывальніку з указаннем на вокладцы назвы работы, яе аўтараў і галіны навук, павінны адначасова накіроўвацца ў трох экзэмплярах у Прэзідыум Расійскай акадэміі навук і Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з пазнакай «На саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі 2024 года ў галіне ______________ навук».
Да кожнага камплекта сумесных публікацый, распрацовак, вынаходак прыкладаюцца:
1. выпіска з пратакола пасяджэння савета арганізацыі, якая вылучае саіскальнікаў, або рэкамендацыя акадэміка альбо члена-карэспандэнта адной з акадэмій, якая ўключае аргументаваную ацэнку вынікаў сумесных даследаванняў, іх значэнне для навукі і практыкі;
2. ліст аб вылучэнні работы на саісканне прэміі, аформлены на бланку арганізацыі, калі работу вылучае арганізацыя;
3. анатацыя работы, падпісаная аўтарамі, аб’ёмам да 10 старонак, аформленая ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі да тэкставых дакументаў, якая характарызуе вылучаную на конкурс работу, яе значнасць. Да анатацыі прыкладаецца пералік (спіс) уключаных у гэты цыкл публікацый, аўтарскіх пасведчанняў, патэнтаў, даведак аб укараненні вынікаў;
4. копіі тэхнічнай дакументацыі і іншых матэрыялаў, якія сведчаць аб практычнай важнасці атрыманых вынікаў;
5. звесткі аб арганізацыях-партнёрах і ўмовах супрацоўніцтва;
6. кароткая навуковая біяграфія (Curriculum Vitae) кожнага з аўтараў, падпісаная аўтарам і завераная кадравай службай па месцы працы, наступнага зместу:
Асабістыя даныя:
Прозвішча, імя, імя па бацьку. Вучоная ступень, вучонае званне. Дата нараджэння. Месца нараджэння. Грамадзянства. Пасада (арганізацыя, аддзяленне, лабараторыя). Адрас, тэлефон, факс арганізацыі. Электронная пошта, хатні адрас і тэлефон. Адукацыя і кваліфікацыя. Займаныя пасады. Асноўныя напрамкі даследаванняў. Кіраўніцтва навукова-даследчымі працамі. Падрыхтоўка навуковых кадраў.
Публікацыя.
Грамадскае прызнанне вынікаў даследаванняў (узнагароды і заахвочванні);
7. інфармацыя аб укладзе кожнага з саіскальнікаў прэміі ў сумесную працу, падпісаная ўсімі аўтарамі працы;
8. назва, адрас, тэлефон арганізацыі, у якую можна звярнуцца па ўсіх пытаннях, звязаных з гэтай працай.
Вылучаная на саісканне прэміі работа прадстаўляецца ад аўтараў беларускага боку па адрасе:
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Тэл./факс +375 (17) 275-24-56, +375 (17) 358-28-26; e-mail: olga@presidium.bas-net.by.
З Палажэннем аб прэміях, якія прысуджаюцца Расійскай акадэміяй навук і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, можна азнаёміцца па спасылцы.

Тэгi
#конкурс