Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.05.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі на чале з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Сяргеем Чыжыкам прыняла ўдзел у канферэнцыі па абмене экспертамі Кітай — Усходняя Еўропа 2024

17–19 мая 2024 года дэлегацыя НАН Беларусі на чале з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума Сяргеем Чыжыкам прымае ўдзел у канферэнцыі па абмене экспертамі Кітай — Усходняя Еўропа 2024 (г. Харбін, КНР).

18 мая адбылася цырымонія адкрыцця канферэнцыі, у якой удзельнічаюць больш за 300 прадстаўнікоў з 14 краін: Расіі, Кітая, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі і інш. З прывітальнымі словамі выступілі намеснік міністра працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР Лі Чжон, віцэ-губернатар правінцыі Хэйлунцзян Чжан Цызян, рэктар Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта Хан Цзецай. На пленарным пасяджэнні Сяргей Чыжык прадставіў навуковы і інавацыйны патэнцыял НАН Беларусі. У другой палове дня члены дэлегацыі выступілі з тэматычнымі дакладамі ў секцыі 2 «Робататэхніка і разумная вытворчасць».