З 21 па 24 мая 2024 года Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі праводзіць аб’яднаны XII Міжнародны водна-хімічны форум. Форум праводзіцца з мэтай вывучэння і абмену вопытам спецыялістаў у галіне водападрыхтоўкі, ачысткі сцёкавых вод, водна-хімічных рэжымаў і іншых задач, якія сустракаюцца на прамысловых прадпрыемствах. Матэрыялы форуму ўяўляюць значную цікавасць і спрыяюць укараненню перадавых тэхналогій і абсталявання ў практыку праектавання і эксплуатацыі ў энергетыцы, прамысловасці і камунальнай гаспадарцы.
Адкрыццё XII Міжнароднага водна-хімічнага форуму — 21 мая ў 12.00 на базе актавай залы АІПІ (вул. Сурганава, 6). З праграмай можна азнаёміцца тут.