Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.07.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах «Дзень поля – 2024» у Рэспубліцы Башкартастан

25–26 ліпеня 2024 г. дэлегацыя НАН Беларусі прымала ўдзел у навукова-практычных семінарах і выставе ў рамках мерапрыемстваў «Дзень поля – 2024»*, якія адбыліся ў Даўлеканаўскім раёне Рэспублікі Башкартастан. Прадстаўнікі падведамных НАН Беларусі арганізацый прадэманстравалі на выставе мадэльны шэраг беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку сельскагаспадарчага прызначэння (аградрон А-60Х) для ўнясення сродкаў аховы раслін па тэхналогіі ультрамалога аб’ёму (Кітайска-Беларускае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы»); новыя сарты, гібрыды і тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў (РУП «Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках»); перспектыўныя распрацоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для тэхнічнай мадэрнізацыі аграрнай вытворчасці (РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»), а таксама найноўшыя распрацоўкі ў сферы АПК завочных удзельнікаў (ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі»).

У рамках візіту дэлегацыя НАН Беларусі наведала Акадэмію навук Рэспублікі Башкартастан. На сустрэчы з прэзідэнтам К. Н. Рамазанавым і віцэ-прэзідэнтам А. М. Дзегцяровым былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках падпісанай раней Дарожнай карты. Дэлегацыя НАН Беларусі наведала таксама Башкірскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. На сустрэчы з рэктарам БашДАУ І. І. Габітавым абмяркоўваліся пытанні паглыблення супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі АПК, тэхналагічнай мадэрнізацыі аграрнай вытворчасці і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. Дасягнута дамоўленасць аб магчымасці выкарыстання абсталявання ЗАТ «АТК» (трэнажораў, тэхналагічных рэгламентаў, праграмнага забеспячэння, методык навучання) у адукацыйным працэсе для падрыхтоўкі аператараў аградронаў беларуска-башкірскай вытворчасці.

27 ліпеня дэлегацыя НАН Беларусі правяла перамовы з намеснікам Прэм’ер-міністра Урада Рэспублікі Башкартастан — міністрам прамысловасці, энергетыкі і інавацый Рэспублікі Башкартастан А. М. Шальдзяевым. У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прамысловай кааперацыі і сумеснай вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку аградронаў, на тэрыторыі Башкірыі. У ходзе сустрэчы дырэктар АНА «Беспілотныя аб’яднаныя тэхналогіі» (г. Уфа) М. М. Амінаў і генеральны дырэктар ЗАТ «АТК» Ю. А. Леанавец падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў галіне беспілотных авіяцыйных сістэм, а таксама абмеркавалі найбольш перспектыўныя напрамкі для сумеснай працы.

*«Дзень поля – 2024» — галоўная рэгіянальная аграрная падзея года для прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Башкірыі. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай распаўсюджвання інавацыйных тэхналогій і перадавой практыкі ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, укаранення селекцыйных дасягненняў, абмену вопытам і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.