Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.07.2024

Намеснік генеральнага дырэктара «Раскосмасу» Міхаіл Хайлоў узнагароджаны нагрудным знакам «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі»

26 ліпеня 2024 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудны знак «За заслугі перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі» намесніку генеральнага дырэктара па касмічных комплексах і сістэмах дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Міхаілу Хайлову. Міхаіл Мікалаевіч удастоены высокай узнагароды за значны ўклад у пашырэнне міжнародных навуковых сувязяў, умацаванне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і дзяржаўнай карпарацыяй па касмічнай дзейнасці «Раскосмас».

Уладзімір Гусакоў адзначыў: «На сучасным этапе ў Расіі і Беларусі істотна павялічыліся патрэбы карыстальнікаў да характарыстык касмічнай інфармацыі, якая даецца дзеючай сумеснай групоўкай спадарожнікаў ДЗЗ. У сувязі з гэтым, прэзідэнтамі нашых краін А. Р. Лукашэнкам і У. У. Пуціным у 2017 годзе прынята рашэнне аб стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата ДЗЗ (РБКА) з прасторавым разрозненнем 0.35 м., які не саступае па тэхніка-эканамічных характарыстыках найлепшым сусветным аналагам. Рэалізацыя гэтага праекта была ўскладзена на НАН Беларусі і дзяржкарпарацыю «Раскосмас». Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі Уладзімір Гусакоў, менавіта Міхаіл Хайлоў стаяў ля вытокаў праекта па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата ДЗЗ, з 2017 года з’яўляецца яго нязменным кіраўніком з боку дзяржкарпарацыі «Раскосмас» па цяперашні час.