Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.07.2024

Адбылася нарада па распрацоўцы Стратэгіі развіцця беспілотных сістэм і Комплекснай праграмы развіцця беспілотных сістэм

25 ліпеня 2024 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўстановачная нарада часовай міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы Стратэгіі развіцця беспілотных сістэм і Комплекснай праграмы развіцця беспілотных сістэм.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый НАН Беларусі, кампаній-вытворцаў і карыстальнікаў беспілотных сістэм. Створанай рабочай групе трэба будзе дэталёва прапрацаваць пытанні арганізацыі і маштабавання вытворчасцей беспілотнага лятальнага і наземнага транспарту і камплектуючых для яго, прааналізаваць існуючыя навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія распрацоўкі, вызначыць напрамкі ўдасканалення нарматыўна-прававой базы, актуалізаваць навучальныя планы па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне праектавання, канструявання і кіравання беспілотнымі сістэмамі.