Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.07.2024

Адбыўся візіт першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Пяткевіч

26 ліпеня 2024 года адбыўся візіт у НАН Беларусі першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч.

Старшыня Прэзідыума Уладзімір Гусакоў, акадэмікі-сакратары аддзяленняў, дырэктары інстытутаў расказалі пра апошнія распрацоўкі на пастаянна дзеючай выставе «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Былі абмеркаваны вынікі дзейнасці арганізацый Акадэміі навук і перспектывы развіцця па прыярытэтных напрамках навукі. Асаблівая ўвага была ўдзелена выбудоўванню дынамічнай сістэмы міждысцыплінарных і міжгаліновых узаемасувязяў «навука – адукацыя – вытворчасць». Развіццё атамнай энергетыкі, тэхналогій штучнага інтэлекту, беспілотнікаў, уласнага электратранспарту, стварэнне айчынных прадуктаў функцыянальнага харчавання, гуманітарны складнік, выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы — усё гэта і многае іншае знаходзілася ў цэнтры ўвагі ў час наведвання выставы.

Наталля Уладзіміраўна асабліва цікавілася, наколькі сёння запатрабаваныя кампетэнцыі беларускіх навукоўцаў за мяжой і ў нашага найбліжэйшага партнёра — Расійскай Федэрацыі. Наталля Пяткевіч падкрэсліла: «Прэзідэнт надае вельмі вялікае значэнне развіццю навукі. Ён адчувае вялікую павагу да працы вучонага».

Тэгi
#візіт