Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.10.2024

НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве праводзіць Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Беларуская восень: бульба, плады, агародніна – 2024»

12 кастрычніка 2024 года на базе РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» (Мінская вобласць, аг. Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а) пройдзе Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Беларуская восень: бульба, плады, агародніна – 2024».

Адкрыццё фестывалю — 10.00.
Пачатак продажу сельскагаспадарчай прадукцыі — 8.00
У праграме фестывалю-кірмашу: выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, кулінарная праграма, дэгустацыя традыцыйных страў беларускай кухні, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі.
Так, на выставе дасягненняў вучоных-аграрыяў плануецца прадставіць 14 сартоў бульбы розных груп спеласці, агароднінную прадукцыю. РУП «Інстытут пладаводства» прадставіць 12 сартоў яблыкаў, 7 сартоў груш, 5 — вінаграду, 5 сартоў фундуку, мёд. РУП «Талачынскі кансервавы завод» плануе прадставіць навінкі пладова-ягадных сокаў, вінаградныя і пладова-ягадныя віны, крухмал і бульбу фры ўласнай вытворчасці. Сваю прадукцыю прадставяць таксама фермерскія гаспадаркі і рамеснікі.
Будзе арганізавана дэгустацыя бульбы, смажанай на гіганцкай патэльні, агароднінных салат, пладова-ягадных сокаў. Будзе працаваць палявая кухня.
Супрацоўнікі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» правядуць вусныя кансультацыі па пытаннях тэхналогій вырошчвання бульбы, агароднінных, пладовых і ягадных культур, асаблівасцей сартоў селекцыі НПЦ, іх спажывецкіх якасцей, устойлівасці да хвароб і г. д.
У час Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Беларуская восень: бульба, плады, агародніна – 2024» будуць падведзены вынікі ўборкі ўраджаю і ўзнагароджанне найлепшых работнікаў НПЦ.
Для наведвальнікаў фестывалю-кірмашу будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка, фудкорт, забаўляльная канцэртная праграма.