Цёпла і душэўна адзначылі сёння Дзень Маці ў Акадэміі навук! З выдатным святам жанчын павіншаваў Іван Бараноўскі, старшыня АГПА работнікаў НАН Беларусі; Станіслаў Юрэцкі, старшыня СМВ НАН Беларусі і Юлія Качурка, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Акадэміі.
Але галоўнай адметнасцю свята стала цудоўная выстава — дэгустацыя кандытарскіх вырабаў, прыгатаваных рукамі супрацоўніц Акадэміі навук. Нашы дзівосныя жанчыны паказалі, што яны не толькі ўносяць важны ўклад у развіццё айчыннай навуковай думкі, але ўмеюць здзівіць шэдэўрамі кулінарнага майстэрства!